
Сістэма “Разлік” – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковай і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы – www.raschet.by , тэлефон кантакт-цэнтра – 141)
Сістэма “Разлік” дазваляе здзейсніць аплату ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінгу і г.д. (поўны пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання).
Вы можаце аплаціць нашы тавары/паслугі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП).
У каталогу сістэмы “Разлік” паслугі КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” знаходзяцца ў раздзеле:
Гомельская вобласць → г. Рэчыца → Камунальныя плацяжы
Для правядзення плацяжу неабходна:
- Выбраць пункт “Сістэма “Разлік” (АРІП).
- Выбраць паслядоўна ўкладкі: Гомельская вобласць → г. Рэчыца → Камунальныя плацяжы → Камунальныя плацяжы
- Увесці нумар асабовага рахунку.
- Запоўніць неабходныя дадзеныя.
- Праверыць карэктнасць інфармацыі.
- Здзейсніць плацёж.
АРІП прадстаўляе фізічным асобам дыстанцыйны сэрвіс Асабісты кабінет АРІП
Асабісты кабінет АРІП дазволіць Вам:
- кіраваць сваімі паслугамі АРІП (групаваць, выдаляць і дадаваць новыя паслугі, дзяліцца сваімі паслугамі са сваякамі і знаёмымі, каб яны таксама маглі атрымліваць інфармацыю аб Вашых паслугах, і г.д.);
Звяртаем Вашу ўвагу: дадаць асабовы рахунак за жыллёва-камунальныя паслугі Вы можаце ў тым выпадку, калі з’яўляецеся ўладальнікам асабовага рахунку.
прыклад старонкі Асабістага кабінета АРІП:

- кіраваць спосабам атрымання паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі (на электронны адрас або поштай на папяровым носьбіце);
прыклад старонкі Асабістага кабінета АРІП:

- праглядаць дэталёвую інфармацыю па жыллёва-камунальных паслугах: аб’ёмах спажывання паслуг, выстаўленых сумам патрабаванняў і графічнай статыстыцы;
Звяртаем Вашу ўвагу: пры першым уваходзе ў Асабісты кабінет АРІП інфармацыю аб жыллёва-камунальных паслугах АРІП прадастаўляе за апошнія 6 каляндарных месяцаў. Пры наступных уваходах – за апошнія 12 каляндарных месяцаў.
прыклад старонкі Асабістага кабінета АРІП:

- настроіць атрыманне апавяшчэнняў аб выстаўленых рахунках на аплату і здзейсненых аперацыях аплаты паслуг АРІП: на адрас электроннай пошты, Viber або Telegram.
Увайдзіце ў Асабісты кабінет АРІП
Для карыстання Асабістым кабінетам АРІП:
- не трэба ўсталёўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне;
- выкарыстоўвайце актуальныя версіі браўзэраў Microsoft Edge, Firefox 62.0 і вышэй, Opera 53.0 і вышэй, Safari 5.0 і вышэй, Google Chrome 65.0 і вышэй.
