Спартыўныя дасягненні 2024 года

Спаборніцтвы па лыжных гонках

14 студзеня 2024 года “Рэчыцкая лыжня” вітала ўсіх спартыўных і актыўных аматараў зімовых відаў спорту. Мы, як заўсёды, стартуем і….

Так! Мы перамагаем! Як у асабістым заліку сярод жанчын, так і ў камандным!

Нашыя «першы» і «другі» нумар лыжнай зборнай КУП «Рэчыцкі райжылкамгас» Вольга Бандарэнка і Людміла Шабетнік, у такім жа парадку размясціліся на пастаменце раённых спаборніцтваў.

Нягледзячы на тое, што ў мужчынскай гонцы ўвесь пастамент дастаўся працаўнікам ВА «Беларуснафта», старшыня прафкама Рыгор Герасіменка іх шчыльна падціснуў, не пакінуўшы астатнім супернікам шанцаў.

У агульнакамандным заліку каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” заслужана на першым месцы!

Чэмпіянат Рэчыцкага раёна па стральбе кулявой

Стральба, як шмат у гэтым слове…

Для нашых гараджан злілося… Пачуць ужывую і ацаніць усё хараство гэтага віду спорту сабраліся лепшыя стрэлкі горада і іх балельшчыкі.

У Дзень абароны дзяцей Аддзел спорту і турызму Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта праводзіў спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод дарослых. Гэта лагічна – мір і дзяцей трэба абараняць упэўнена.

У лідэраў спаборніцтваў папярэдняга першынства – КУП “Рэчыцкі ражилкомхоз” і ААТ “РМЗ” засталіся нявырашаныя спартыўныя спрэчкі. Гэта неверагодна напальвала градус барацьбы і падагравала атмасферу спаборніцтваў у першы дзень лета.

У асабістым першынстве сярод жанчын няма роўных нашай Вользе Пяшкун. Школа стральбы Завадзкі застаецца з чалавекам на ўсё жыцьцё. У старшыні прафкама Рыгора Герасіменкі трэцяе месца ў асабістым заліку сярод мужчын.

У выніку ў каманды КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” 2 месца ў заліку XXII круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры (група А).

Вы ўсё яшчэ думаеце – займацца спортам ці не? Не думайце, займайцеся! Спорт – гэта жыццё. Яркая, актыўная, здаровая і ўнікальная.

Памятайце: ваша ініцыятыва — наша падтрымка.

Чэмпіянат Рэчыцкага раёна па калцы дроў “Рабi як бацька!”

Дзень рэспублікі. 80 гадоў гісторыі, памяці, надзеі…

Чым мы напоўнілі гэты сьвяточны дзень.

Традыцыйна члены працоўнага калектыву КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” бяруць удзел ва ўрачыстых гарадскіх мерапрыемствах у гонар Дня Незалежнасці. На гэты раз зводная каманда прадпрыемства засвяцілася ў чэмпіянаце Рэчыцкага раёна па калцы дроў “Рабi як бацька!”. З дзевяці рознапрофільных каманд было прадстаўлена два лясніцтвы раёна.

ЖКГаўцы паказалі клас! У эстафеце цярпліва, магутна і ўпэўнена мы дашлі першымі. Злёгку саступілі ў «колцы дроў па-прэзідэнцку». А другое агульнакаманднае месца стала нашым падарункам і падзякай за мірнае неба і незалежнасць.

Канцэртныя праграмы, кінасеансы, павольныя гулянні пад летнім дажджом, які імгне, сумеснае выкананне гімна роднай Беларусі і яркі святочны салют – напоўнілі радасцю і свабодай святочны дзень. А з раніцы – зноў у працу з новымі сіламі. З падзякай за мір і надзеяй на светлую будучыню.

Гэта нашая гісторыя. Гэта наш пульс жыцця. Гэта наша памяць. Пра кожнага, хто жыў, бараніў сваю краіну і народ. Аб тых, чые імёны навечна ўпісаны ў бярозавы летапіс Беларусі.