Аб наc

Асноўнай задачай утрымання жыллёвага фонду, які знаходзіцца ў гаспадарчым веданні КУП “Рэчыцкі райжылкамгас”, з’яўляецца забеспячэнне спраўнага стану канструкцый, інжынерных сістэм і абсталявання жылых дамоў, безаварыйнай і бесперабойнай іх работы на працягу нарматыўнага тэрміну службы, належнага добраўпарадкавання ўнутрыдваровых тэрыторый і санітарных сантэрыён.

Абслугоўваны жыллёвы фонд уключае 535 жылых дамоў агульнай плошчай жылых памяшканняў 1325,4 тыс м2, з іх 151 дом на раёне.

Жыллёвы фонд характарызуецца па паверхавасці:

  • да 5-ці паверхаў – 344;
  • 5-ці павярховых – 120;
  • 9-ці павярховых – 64;
  • 10-ці павярховых -6;
  • 11-ці павярховых -1.

Ступень інжынернага ўладкавання жыллёвага фонду знаходзіцца на сярэднім рэспубліканскім узроўні і характарызуецца наступнымі паказчыкамі:

  • добраўпарадкаваных дамоў – 386, або 72, 2% ад агульнай колькасці;
  • часткова добраўпарадкаваных дамоў – 38, або 7, 1% ад агульнай колькасці;
  • неўладкаванасць дамоў – 111, або 21% ад агульнай колькасці.

Зыходзячы з плошчаў абслугоўваемага жыллёвага фонду і прыдамавых тэрыторый, укамплектаваны штат работнікаў, занятых эксплуатацыяй, рамонтам жылля і санітарнай ачысткай тэрыторый домаўладанняў. Пералічаныя работы выконваюць 8 жыллёва-эксплуатацыйных участкаў, 3 з якіх абслугоўваюць жыллёвы фонд раёна.

Эксплуатуючыя арганізацыі ў працэсе ўсяго часу эксплуатацыі жыллёвага фонду сістэматычна праводзяць тэхнічныя агляды жылых будынкаў. Агульныя (вясновыя і восеньскія) агляды праводзяцца 2 разы на год у названыя перыяды. Мэтай аглядаў з’яўляецца своечасовае выяўленне дэфектаў жылых будынкаў, устанаўленне магчымых прычын іх узнікнення і выпрацоўка мер па ўстараненню такіх дэфектаў.

Па выніках правядзення восеньскіх аглядаў прадпрыемствам складаецца план бягучага рамонту на наступны год; вызначаюцца аб’екты і элементы будынкаў, якія патрабуюць капітальнага рамонту, рамонту фасадаў, лакальнага ўцяплення.

Насельніцтва горада Рэчыцы і раёна пастаянна інфармуецца праз аб’явы ў мясцовым друку, у ЖЭУ па месцы жыхарства аб усіх змяненнях у прававых і заканадаўчых актах урада Рэспублікі Беларусь, кошце жыллёва-камунальных паслуг.

У мэтах найбольш поўнага і якаснага абслугоўвання насельніцтва зменены рэжым работы службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прыём грамадзян у ЖЭУ па месцы жыхарства ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 20.00 гадзін, у суботу – да 17 гадзін.

Усе свае заўвагі і пажаданні аб рабоце жыллёва-камунальных службаў можна ўнесці ў кнігі скаргаў і прапаноў, якія ёсць на кожным прадпрыемстве.