Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб’яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Далучайцеся!
З 10 па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада). Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3…
