Чэмпіянат Рэчыцкага раёна па валейболе

14-15 сакавіка ў манежы стадыёна “Цэнтральны” прайшоў чэмпіянат Рэчыцкага раёна па валейболе сярод прадпрыемстваў і КФК. Гонар прадпрыемства адстойвала жаночая зборная каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” і філіял “Рэчыцаводаканал”.
Па выніках спаборніцтваў каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” заняла другое месца.
Віншуем дзяўчат з выдатным вынікам і жадаем не спыняцца на дасягнутым.