Спартыўныя дасягненні 2021 года

Чэмпіянат Рэчыцкага раёна па стральбе кулявой

22 чэрвеня 2021 года праводзіўся чэмпіянат Рэчыцкага раёна па стральбе кулявой у залік XIX круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры (група А,Б,С). Па выніках спаборніцтваў каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” заняла другое месца.

Абласны турыстычны злёт сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскай вобласці

23-25 ліпеня 2021 года ў Рагачоўскім раёне праводзіўся абласны турыстычны злёт сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскай вобласці. За перамогу змагаліся 23 каманды прадпрыемстваў ЖКГ Гомельскай вобласці. Па выніках спаборніцтваў каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” заняла чацвёртае агульнакаманднае месца.

Раённы турыстычны злёт, прысвечаны Году народнага адзінства

20-22 жніўня 2021 года ва ўрочышчы ракі Бярэзіна праводзіўся раённы турыстычны злёт, прысвечаны Году народнага адзінства. У праграму турыстычнага злёту ўваходзіла спартыўнае арыентаванне, турыстычная паласа перашкод, дартс, валейбол, гіравы спорт, перацягванне каната, бой мяшкамі, кіданне валёнка з нагі. Конкурс “Візітная картка” і конкурс “Лепшы намётавы лагер”. Па выніках спаборніцтваў каманда КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” заняла першае месца па спартыўным арыентаванні, другое месца па турыстычнай паласе перашкод і ў выніку другое агульнакаманднае месца сярод арганізацый і прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна.