І зноў аб адказнасці за неаплату жыллёва-камунальных паслуг

Жыллёва-камунальныя паслугі з’яўляюцца таварам, які мае свой кошт. Але некаторыя нядбайныя ўладальнікі кватэр або кватэранаймальнікі з месяца ў месяц не аплачваюць паслугі ЖКГ, хаця ўвесь гэты час карыстаюцца цяплом, электраэнергіяй і газам, мыюцца пад гарачым душам?

Не заўсёды прычынай неаплаты жыллёва-камунальных паслуг становіцца цяжкае фінансавае становішча сям’і. Часам месячная запазычанасць утвараецца з-за элементарнай непамятлівасці, расхлябанасці, безадказнасці грамадзян. Хтосьці не паспявае расплаціцца да 25-га чысла месяца, хтосьці не даплачвае штомесяц нейкую частку налічанай платы, назапашваючы асноўны доўг, а хтосьці мае даўгі, назапашаныя гадамі.

Практыкуецца некалькі спосабаў прымусіць грамадзян своечасова разлічвацца за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі ад папярэджання – да высялення з займаемага жылога памяшкання.

На першым этапе з грамадзянамі, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць да 2-х перыядаў, вядзецца тлумачальная работа аб магчымых наступствах, якія іх чакаюць: званкі па тэлефоне для высвятлення прычын неаплаты і правядзення тлумачальнай гутаркі; далей накіроўваюцца пісьмовыя папярэджанні аб наяўнасці запазычанасці і растлумачэнні мер, якія могуць быць прыменены да прымусовага спагнання.

Неплацельшчыкам у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі расходаў на электраэнергію, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.2. штодня за пратэрміноўку аплаты за ЖКП і карыстанне жылым памяшканнем налічваецца пеня ў памеры 0,3 працэнта ад сумы доўгу.

Найбольш дзейснай мерай прымусіць плаціць грамадзян, якія маюць запазычанасць за ЖКП ад 2-х перыядаў і больш, з’яўляецца прыпыненне аказання камунальных паслуг (водазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне электрашчытка), з наступным іх аднаўленнем пры поўнай аплаце.

У 2025 годзе КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” прыпынена аказанне камунальных паслуг 531 абаненту.

Наступны этап уздзеяння на неплацельшчыкаў – спагнанне запазычанасці на падставе выканаўчых надпісаў натарыусаў у бясспрэчным парадку. Толькі ў мінулым годзе прадпрыемствам пададзена на спагнанне 1932 выканаўчыя надпісы на суму 670 тыс. рублёў, у суды накіравана 85 іскаў аб спагнанні запазычанасці за ЖКП, з далейшым накіраваннем выканаўчых дакументаў па месцы атрымання даўжніком даходаў (з заработнай платы, пенсіі і іншых крыніц).

Акрамя таго, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб выканаўчым вядзенні” пры накіраванні выканаўчых дакументаў для выканання судовым выканаўцам у дачыненні да даўжнікоў могуць быць прыняты такія меры па забеспячэнні выканання выканаўчых дакументаў як: накладанне арышту на маёмасць і рахункі; вопіс і (або) адабранне маёмасці; часовае абмежаванне права на выезд з Рэспублікі Беларусь; часовае абмежаванне права на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, правы на паляванне і іншыя.

Не уносячы плату за ЖКП можна пазбавіцца і самой кватэры.

Пры наяўнасці 6-ці месячнай запазычанасці па аплаце ЖКП грамадзяне могуць быць выселены з жылога памяшкання на падставе рашэння суда як з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання па агульнай плошчы менш раней займанага жылога памяшкання і (або) уступае яму па сваіх спажывецкіх якасцях, у тым ліку за межамі гэтага населенага пункта, так і без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

У г. Рэчыца і Рэчыцкім раёне за тры папярэднія гады выселены з займаемых жылых памяшканняў на падставе рашэнняў суда, вынесеных па ісках за нявыплату запазычанасці за ЖКП 19 грамадзян.

Хочам нагадаць, што існуе магчымасць спісання пені, налічанай за пратэрмінаваную запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі, пры аплаце асноўнага доўгу ў поўным аб’ёме грамадзянам, якія не змаглі заплаціць за камунальныя паслугі па ўважлівай прычыне. З заявай аб спісанні пені неабходна звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр КУП “Рэчыцкі райжылкамгас” або на сайт арганізацыі. Рашэнне аб спісанні пені прымаецца Рэчыцкім раённым выканаўчым камітэтам па ўзгадненні з Гомельскім аблвыканкамам.

Падводзячы вынікі, варта нагадаць жыхарам нашага горада і раёна, каб пазбегнуць вышэйпаказаных мер і каб не панесці дадатковых выдаткаў, неабходна аплачваць камунальныя паслугі своечасова і ў поўным аб’ёме за кожны мінулы месяц не пазней за 25 чысла наступнага за ім месяца.